Вы праглядаеце журнал [info]cykera4ka

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Прынцэса

Эпідэмія застаецца чуткамі да таго часу, пакуль не закранае знаёмых і блізкіх людзей. Можна са спакоем ставіцца да грыпу і казаць, што гэта натуральна, калі паміраюць слабейшыя – натуральны адбор, эвалюцыя, калі хочаце.. Можна чытаць пра выпадкі сьмерці ў інтэрнэце, можна слухаць і глядзець пра іх адсутнасьць па радыё і тэлебачаньні.  Але калі паміраюць знаёмыя – чуткі перастаюць быць чуткамі і ў адно імгненьне пераўтвараюцца ў жахлівую рэчаіснасьць.

Сёньня званіла старасьце, пыталася пра сытуацыю ва ўнівэры. Кажа (цытую):
- Ой, я не понимаю что это вообще за бред? Ходят, как придурошные в повязках! По-моему это бывает каждый год — этот грип, ну никто же повязки не носит!
Я кажу:
-
Дык а як жаш, калі людзі паміраюць?
- Ой, да я вчера слушала радио, там сказали, что у нас нет ни одной жертвы, ни одной смерти. Вся эпидемия - полныя выдумка тех, кто когда-то придумал птичий грипп.
 Далей спрачацца не было сэнсу...Ступень даверу дзярж. СМІ у кожнага розная.

Праз 5 хв. пазваніла маці й сказала, што ў сяброў памёр іхны сябар – урач, мужчына, 51 год. Ад пнэўманіі, якая ўтварылася пасьля грыпу. Літаральна за суткі ня стала чалавека. А зараз у рэанімацыі з пнэўманіяй ляжыць яго дачка І невядома, што чакае яе.
І няхай я буду «как придурошная», але без павязкі ня выйду на вуліцу!

Comments

( 14 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]asia_paplausk wrote:
03 Ліс 2009 09:43 (UTC)
самае крызднае, што не дапамагае ніфіга павязка
[info]cykera4ka wrote:
03 Ліс 2009 10:23 (UTC)
Так жаш, як і праветрываньне памяшканьняў. Муж сястры працуе ва ўнівэрсітэце Макс Планка ў Кёльне, дык ён званіў і казаў, што гэты грып вельмі мутагенны і распаўсюджваецца пры любым надвор'і.
Але я думею, што павязкі хоць крышачку, але дапамагаюць. Хіба зусім не?
[info]asia_paplausk wrote:
03 Ліс 2009 10:26 (UTC)
на першы час

я хаджу без павязкі, але змазваю ноздры мылам.
[info]cykera4ka wrote:
03 Ліс 2009 10:58 (UTC)
Цікава,упершыню чую,што можна мылам) А як гэта - на паляц i унутр?
[info]asia_paplausk wrote:
03 Ліс 2009 11:01 (UTC)
я калі мінулай зімой у бальніцы ляжала з пнеўманіяй, мне жанчыны па палаце расказвалі. таксама многія знаёмыя так робяць - дапамагае :)

я мажу вантай палачкай.

можна і нос змазаць, і маску апрануць
[info]zanyda0_o wrote:
03 Ліс 2009 09:50 (UTC)
Да-да-да, и я вчера слушала эту меддаму, вещающую о калифорнийском гриппе. И так нагло врала, что типа все тип-топ. Особо порадовало ее описание симптомов этого самого свиного, ведь оно кардинально отличалось от того описания, что зачитывала мне мама из листовки, взятой в одной из московских больниц!
И да, маски, натянутые до глаз шарфы воспринимаются как что-то дикое и придурковатое. Вчера испытала это на себе :(
[info]zanyda0_o wrote:
03 Ліс 2009 09:52 (UTC)
И кста, повязка действенна всего в течении 2х часов, потом все, мона в топку!
[info]cykera4ka wrote:
03 Ліс 2009 11:00 (UTC)
Ага,улічваючы,што у аптэках іх і няма((
[info]maksim_l wrote:
03 Ліс 2009 10:27 (UTC)
павязка не зашкодзіць, але і сэнсу ў ёй амаль ніякага, або часта мяняць іх
[info]cykera4ka wrote:
03 Ліс 2009 10:57 (UTC)
Улічваючы,што іх яшчэ не дастаць у аптэках,то сапрауды...
[info]featar wrote:
03 Ліс 2009 14:00 (UTC)
Шиється з марлі або бинта, у 8 шарів. Це краще навіть, оскільки їх можна (і обов'язково треба) прати після вживання, і ретельно прасувати гарячою праскою -- в умовах дефіциту масок багаторазовість -- це плюс.
[info]featar wrote:
03 Ліс 2009 13:58 (UTC)
Не без пов'язки, а без пов'язок. Вони а) мають змінюватись кожні 2-4 години б) їх не потрібно (і навіть шкідливо) носити на вулицях і в метро.
[info]zaranok wrote:
03 Ліс 2009 14:47 (UTC)
я таксама ў масцы
[info]nadzechka wrote:
04 Ліс 2009 20:56 (UTC)
Позвонила саседка, сказала, что в аптеку завезли маски... Пока я прибежала, почти все раскупили, но мне повезло! И теперь я счастливый обладатель маски!)))))))Ничего, что они другие и похожи на намордник... Зато час я буду немного защищена...
Пипец...Вот это жизнь!
( 14 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

Прынцэса
[info]cykera4ka
cykera4ka

Latest Month

Сак 2012
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Распрацавана LiveJournal.com